Белкамунмаш

«Белкамунмаш» выступае адным з лідэраў у галіне вытворчасці электратранспарту на тэрыторыі СНД. Трамваі і тралейбусы беларускага заводу прапануюць сучасныя экалагічныя рашэнні для гарадскіх пасажырскіх перавозак у ажыўленых мегаполісах. Напрыклад, адна з апошніх мадэляў тралейбусаў абсталявана дызельным генератарам для руху пры адсутнасці забеспячэння, нахілам кузава, сістэмамі глабальнага пазіцыянавання, а таксама USB-партамі і раздымамі для сiлкавання ноўтбука.

«Белкамунмаш» паспяхова вядзе праекты сумесна з замежнымі партнёрамі: кампаніяй Stadler Rail AG (Швейцарыя) па вытворчасці двухпавярховых цягнікоў для расiйскага «Аэроэкспресса», PESA Bydgoszcz SA (Польшча) па стварэнні рэйкавых аўтобусаў.

 


► Назад

Версія для друку